Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

Навіны раёна

Паважаныя наведвальнікі!

09 Снежань 2022

Звяртаем увагу на тое, што 2 студзеня 2023 г. уступаюць у сілу змены, унесеныя ў Артыкул 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». У сувязі з гэтым падача электронных зваротаў будзе магчыма толькі з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб - інтэрнэт-рэсурсу обращения.бел.

Каб святы ў дзяцей прайшлі бяспечна (Чэрвеньскі раён)

08 Снежань 2022

Хутка ва ўстановах адукацыі і культуры загучаць навагоднія песні, дзеткі будуць вадзіць карагоды вакол зімовай прыгажуні і клікаць Дзеда Мароза. Дзеткі актыўна вучаць вершыкі каб парадаваць старога і атрымаць запаветны падарунак.

У Чэрвеньскім райвыканкаме абмеркавалі работу па дырэктыве №1

07 Снежань 2022

Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны гаварылі сёння ў Чэрвеньскім райвыканкаме. Практычна ўдвая назіраецца рост гібелі людзей ад знешніх прычын. Калі за 10 месяцаў мінулага года ў сумную статыстыку трапілі дваццаць імёнаў, то за аналагічны перыяд года гэтага гэта лічба павялічылася да 33.

Свечка даедзе да Пекіна? Алена Забаронак навучыла кітайскіх студэнтаў працаваць з вашчынай

06 Снежань 2022

У выхадныя Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей удзельнічаў у пятым Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі» ў Мінску. Быў прадстаўлены турыстычны маршрут «Падарожжа па Ігуменскаму тракту» з інтэрактыўнымі пляцоўкамі, якія карысталіся вялікай папулярнасцю ў наведвальнікаў.

Агляд талентаў: у Чэрвені адбыўся турнір па міні-футболу на прызы Леаніда Корзуна

05 Снежань 2022

Традыцыйны міні-футбольны турнір на прызы першага трэнера Чэрвеньскай ДЮСШ, Ганаровага грамадзяніна Чэрвеньскага раёна Леаніда Корзуна сабраў у СК «Ігумен» каманды спартыўных школ Чэрвеня, Мар’інай Горкі, Беразіно, Нясвіжа і Валожына, укамплектаваныя футбалістамі 2009-2010 гадоў нараджэння.

Дэлегацыя Чэрвеньскага раёна прыняла ўдзел у форуме маладзёжнага актыву «БРСМ: 20 гадоў разам!»

05 Снежань 2022

Форум маладзёжнага актыву «БРСМ: 20 гадоў разам!» праходзіць сёння ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь. На форуме – і дэлегацыя Чэрвеньскага раёна.

«Аберагаючы шчасце!» Уладзімір Навіцкі павіншаваў работнікаў страхавой сферы з надыходзячым прафесійным святам

02 Снежань 2022

Супрацоўнікі найбуйнейшай страхавой арганізацыі Беларусі заўтра - 3 снежня - адзначаць прафесійнае свята.

Чэрвень сустрэў абласны семінар работнікаў культуры інтэрактыўнымі пляцоўкамі

01 Снежань 2022

У нашым раёне учора прайшоў абласны савет дырэктароў раённых метадычных служб Мінскай вобласці па тэме «Арганізацыя вольнага часу розных катэгорый насельніцтва». Сацыяльныя, творчыя праекты і акцыі на прыкладзе ўстаноў культуры Чэрвеньскага раёна».

Інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння

30 Лістапад 2022

З 17 па 24 лістапада 2022г. у Чэрвеньскім раёне спецыялістамі ДУ «Чэрвеньскі РЦГiЭ» арганізавана і праведзена інфармацыйна-адукацыйная акцыя па прафілактыцы тытунекурэння як фактару рызыкі развіцця анкалагічных захворванняў «Сусветны дзень некурэння. Прафілактыка анкалагічных захворванняў» сярод наведвальнікаў і супрацоўнікаў у краме «Еўраопт» ТАА «Еўрагандаль», у краме «Востраў чысціні і густу» ПГУП «Западхімгандаль», на аўтазаправачнай станцыі №4 ААТ «Пухавічынефтапрадукт» у г.п. Смілавічы.

Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі павіншаваў з 55-годдзем протаіерэя Мікалая Літвінчыка

29 Лістапад 2022

Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі павіншаваў з 55-годдзем протаіерэя Мікалая Літвінчыка, благачыннага Чэрвеньскай царкоўнай акругі, і ўручыў падзяку за асабісты ўклад ва ўмацаванне духоўных каштоўнасцей і ідэй міласэрнасці, самаадданую працу ў сферы асветніцкай і царкоўнай дабрачыннасці.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць