Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

Навіны раёна

Надзея і Любоў шукаюць вас: у Чэрвеньскі народны ансамбль запрашаюцца новыя ўдзельнікі

27 Студзень 2020

Народны ансамбль народнай песні «Вербніца» вядомы шматлікім чэрвенцам. Сёння яго ўдзельнікі звяртаюцца з выдатнай прапановай да землякоў, якія любяць спяваць і не ўяўляюць без гэтага сваё жыццё.

Новы красовер «Джылі Эмгранд Х 7» папоўніў парк службовых аўтамабіляў Чэрвеньскага аддзела аховы

24 Студзень 2020

Ключы ад аўтамабіля з рук начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь палкоўніка міліцыі Алега Царука на ўрачыстым узнагароджанні пераможцаў спаборніцтва сярод аддзелаў і аддзяленняў аховы за 2019 год атрымаў міліцыянер-кіроўца групы затрымання старшына міліцыі Максім Андросаў.

Старшыня Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коціна сустрэлася з работнікамі вытворчага цэха «Загор'е» лясгаса

24 Студзень 2020

У рамках адзінага Дня інфармавання з работнікамі вытворчага цэха «Загор'е» Чэрвеньскага лясгаса сустрэлася старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коціна.

У Чэрвені ідуць заняткі па баявой гатоўнасці

24 Студзень 2020

З 21 па 24 студзеня ва Узброеных Сілах Рэспублікі праводзяцца заняткі па баявой гатоўнасці. У тым ліку і з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны. Праводзяцца трэніроўкі і заняткі і ў нашым раёне.

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за парывістага ветру абвешчаны ў Беларусі 24 студзеня

24 Студзень 2020

Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру абвешчаны ў Беларусі ў пятніцу, 24 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Наступствы моцнага ветру: у Чэрвеньскім раёне спатрэбілася дапамога ратавальнікаў

24 Студзень 2020

Як паведамляе інтэрнэт-сайт Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, паводле аператыўных даных, з-за парываў ветру да 20 метраў у секунду на тэрыторыі вобласці адбылося 10 выпадкаў падзення дрэў на ўчасткі праезнай часткі дарог у Дзяржынскім, Мінскім і Чэрвеньскім раёнах. Пацярпелых няма.

Абласны конкурс «Міс Міншчыны» адбудзецца ў Барысаве

23 Студзень 2020

24 студзеня на сцэне ДУ «Палац культуры імя М. Горкага» г. Барысава адбудзецца абласны конкурс «Міс Міншчыны», які падвядзе вынікі акцыі «Прыгажуні Міншчыны - багацце краіны!».

Урад прыняў змены ў выкладчыцкай дзейнасці для некаторых педагагічных работнікаў

23 Студзень 2020

Згодна з пастановай Саўміна №28 ад 20 студзеня, некаторыя педагагічныя работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дарослых пры рэалізацыі зместу адукацыйных праграм па профілі адукацыі «Ахова здароўя» на працягу працоўнага часу могуць займацца арганізацыяй і аказаннем меддапамогі, а таксама праводзіць медэкспертызы.

Увага, вышук: у Чэрвеньскім раёне знік падлетак

23 Студзень 2020

Міліцыя абвясціла аб вышуку жыхара вёскі Заполле Чэрвеньскага раёна Рамана Кудзіновіча, 2003 года нараджэння. 22 студзеня каля 8 гадзін раніцы падлетак пайшоў з дому і не вярнуўся.

Правілы, дастойныя павагі: інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Юлія Буркун расказала школьнікам, як бяспечна паводзіць сябе на дарозе

23 Студзень 2020

21 студзеня ў Хутарскім дзіцячым садку — сярэдняй школе адбылася сустрэча вучняў 2-4 класаў з участковым інспектарам ІСН Чэрвеньскага РАУС Юліяй Буркун, якая правяла для вучняў пачатковых класаў прафілактычную гутарку аб абавязковым выкананні правілаў дарожнага руху.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць