Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

Навіны раёна

Мытныя органы Беларусі падключыліся да сістэмы імгненных плацяжоў

23 Кастрычнік 2019

З кастрычніка 2019г. у мэтах паскарэння працэсу здзяйснення мытных аперацый у мытных органах Рэспублікі Беларусь прымяняецца Сістэма імгненных плацяжоў - функцыянальная сістэма аўтаматызаванай сістэмы міжбанкаўскіх разлікаў, якая рэалізуе сэрвіс па прыёме, апрацоўцы і правядзенні імгненных плацяжоў у беларускіх рублях у рэжыме 24/7/365 з дапамогай сваіх падсістэм і праграмна-тэхнічных комплексаў.

У Чэрвеньскім раёне больш за 400 чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Чысты лес»

22 Кастрычнік 2019

Гэта работнікі лясніцтваў, школьнікі, супрацоўнікі Чэрвеньскага аддзела Следчага камітэта, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Госці з усёй краіны пад купалам Белдзяржцырка: дзеці з Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей - інвалідаў і маладых інвалідаў удзельнічалі ў дабрачынным праекце «Крылы шчасця»

22 Кастрычнік 2019

Удзельнікі свята - выхаванцы школ-інтэрнатаў і дамоў-інтэрнатаў для дзяцей з асаблівасцямі развіцця з усёй Беларусі.  Ідэйны натхняльнік і ініцыятар акцыі «Крылы шчасця» - рэзідэнт Парку высокіх тэхналогій Кампанія «СК хайнікс мэморы салюшнс Усходняя Еўропа» пры непасрэдным удзеле дырэктара кампаніі Наталлі Рыжанковай.

У Чэрвеньскім сектары занятасці людзям з абмежаванымі магчымасцямі дапамагаюць знайсці працу, накіроўваюць на перанавучанне

22 Кастрычнік 2019

Падчас штогадовага Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прэзідэнт акцэнтаваў увагу на магчымасці працаўладкавання людзей з інваліднасцю, якія вельмі хочуць працаваць, нягледзячы на цяжкасці са здароўем. «Асноўныя задачы тут дзве - стварыць сістэму дадатковых стымулаў для наймальніка, які працаўладкоўвае такіх людзей, і дапамагчы знайсці працу канкрэтнаму чалавеку», – сказаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.

Абласны Дзень аховы працы на базе ДУП «ПМК-237» УП «Мінскаблсельбуд»

21 Кастрычнік 2019

17 кастрычніка 2019 года ў г. Чэрвені на базе ДУП «ПМК-237» УП «Мінскаблсельбуд» адбыўся абласны Дзень аховы працы.

У Чэрвеньскім раёне пражывае 22 ветэрана Вялікай Айчыннай вайны

21 Кастрычнік 2019

Паводле інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці, сацыяльнай абароне насельніцтва, на 1 кастрычніка ў раёне пражывае 22 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.

Чэрвенскім сектарам занятасці за дзевяць месяцаў 2019 года працаўладкавана 297 чалавек

21 Кастрычнік 2019

Па інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Чэрвеньскага райвыканкама, на першае кастрычніка 2019 года складаецца на ўліку ў сектары занятасці ўпраўлення 16 беспрацоўных, з іх сельскіх жыхароў – 5, гарадскіх – 11.

Валерыя Баравік з Чэрвеня стала дыпламантам IV Міжнароднага конкурсу-фестывалю «Хрустальны Васілёк»

21 Кастрычнік 2019

На мінулым тыдні, выступіўшы на канцэрце перад мамамі ў Дзень маці, Валерыя, навучэнка 2 класа тэатральнага аддзялення Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў адправілася пакараць публіку на IV Міжнародны конкурс-фестываль «Хрустальны Васілёк». У строгім журы - прадстаўнікі з Рыгі (Латвія), Масквы і Мінска.

У гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна ўрачыста адкрылі адрамантаваны будынак Дома культуры

21 Кастрычнік 2019

Гэта падзея для ўсёй Чэрвеньшчыны стала знамянальнай і магчымай дзякуючы падтрымцы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, раённай адміністрацыі, мясцовых арганізацый і ўстаноў культуры, адукацыі.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты завяршылася ў Беларусі

21 Кастрычнік 2019

Акруговыя выбарчыя камісіі 17 кастрычніка завяршылі рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць