Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 843

Навіны раёна

Тут быў штаб: ветэран Якаўлеў на мемарыяле брыгады «Разгром» знайшоў назву свайго атрада

05 Ліпень 2019

Група чэрвенцаў у рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаць кожнага» пабывала ў Смалявіцкім раёне, на месцы былога размяшчэння штаба партызанскай брыгады «Разгром».

Прыём грамадзян

05 Ліпень 2019

9 июля 2019 года з 12.00 да 13.00 у Чэрвеньскім раённым выканаўчым камітэце па адрасе: г.Чэрвень. пл. Свабоды. 1 у кабінеце №79 (4 паверх) дырэктар РУП «Мінская Фармацыя» Масленкіна Вольга Вячаславаўна правядзе асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб.

Чэрвеньцы бралі ўдзел у абласным свяце да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

04 Ліпень 2019

Яно адбылося на стадыёне ў Нясвіжы і стала працягам шэрага марапрыемстваў на Міншчыне, прысвечаных гэтай важнай даце.
У ім прынялі ўдзел старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Наталля Якубіцкая, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і палітычных партый, дэлегацыі гарадоў-пабрацімаў, і ўсіх рэгіёнаў вобласці, у тым ліку і Чэрвеньскага.

«Жыві і красуй, мой родны край»: Чэрвеньшчына сустракае Дзень Незалежнасці

04 Ліпень 2019

На Чэрвеньшчыне пачаліся святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да галоўнага свята краіны — Дня Незалежнасці. Напярэдадні ў раёне прайшлі ўрачыстыя мітынгі да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Фотафакт: супрацоўнікі Чэрвеньскага РАУС усклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам

04 Ліпень 2019

З нагоды Дня Незалежнасці супрацоўнікі Чэрвеньскага РАУС разам з ветэранам аддзела, старшынёй раённай арганізацыі Беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Віктарам Казачонкам усклалі кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на вуліцы Ленінскай у Чэрвені.

На мітынгу ў Чэрвені ўшанавалі памяць загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Фота)

04 Ліпень 2019

Мітынг, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбыўся 2 ліпеня ў райцэнтры ля помніка воінам і партызанам Чэрвеньшчыны.

Смілаўчане памятаюць: працягваецца усебеларуская акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»

04 Ліпень 2019

Ля помніка загінулым землякам, якіх налічваецца некалькі дзясяткаў, пабывала моладзь гарадскога пасёлка, педагогi, актывісты грамадскага жыцця і адміністрацыя сельвыканкама.

Фотафакт: ветэран Вялікай Айчыннай вайны з Чэрвеня Мікалай Лашук атрымаў юбілейны медаль

04 Ліпень 2019

2 ліпеня ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Дзмітрый Сініцкі ўручыў юбілейны медаль “75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” ветэрану Вялікай Айчыннай вайны, жыхару Чэрвеня Мікалаю Аляксандравічу Лашуку.

Чэрвеньшчына памятае: на мемарыяле «Папова града» адбыўся мітынг

04 Ліпень 2019

У ім прынялі ўдзел ветэран Вялікай Айчыннай вайны Акім Цітовіч Якаўлеў, намеснік старшыні Чэрвеньскага райвыканкама Ала Шахоцька, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідзія Шчацінка, старшыня раённага Савета ветэранаў Іван Ладуцька, пракурор раёна Аляксандр Шабалінскі, ваенны камісар Дзмітрый Сініцкі, сакратар раённай арганізацыі БРСМ Павел Клындзюк, прадстаўнікі працоўных калектываў Чэрвеня.

У Жураўкавічах усклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам

04 Ліпень 2019

У цырымоніі бралі ўдзел ветэран Вялікай Айчыннай вайны Канстанцін Патапчык, воін-інтэрнацыяналіст Юрый Смаленскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка, намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць