Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

Навіны раёна

Дзень адчыненых дзвярэй для інвалідаў 1 і 2 групы інваліднасці і іх бацькоў, блізкіх сваякоў і апекуноў

01 Сакавік 2019

5 сакавіка 2019 года ў аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў ДУ «Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», па адрасе: г. Чэрвень, вул. Зяневіча, 17, будзе праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй для інвалідаў 1 і 2 групы інваліднасці і іх бацькоў, блізкіх сваякоў і апекуноў, якія пражываюць у г. Чэрвені і Чэрвеньскім раёне.

Упраўленне па адукацыі — двойчы лаўрэаты

01 Сакавік 2019

На базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбылася калегія Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, на якой былі падведзены вынікі работы ўстаноў адукацыі вобласці за мінулы год.

Наталля Суднік – «Настаўнік года-2019»

01 Сакавік 2019

Завяршыліся іспыты для 10 настаўнікаў устаноў адукацыі і 4 выхавальнікаў дашкольнай адукацыі Чэрвенскага раёна. На працягу пяці конкурсных дзён педагогі дэманстравалі сваё прафесійнае майстэрства.

Жанчына года Беларусі – 2018: Шаркова Людміла Генадзьеўна ў намінацыі «Лідарства і паспяховае кіраўніцтва»

01 Сакавік 2019

У Палацы культуры г. Маладзечна 5 сакавіка пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу «Жанчына года Міншчыны – 2018», якая адбудзецца ў рамках ХІ рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года Беларусі – 2018».

Акцыя «Тыдзень лесу»

28 Люты 2019

ДЛГУ «Чэрвеньскі лясгас» паведамляе, што з 13 па 20 красавіка ў Беларусі ў чарговы раз пройдзе штогадовая акцыя «Тыдзень лесу», якая ў гэтым годзе будзе прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Аб правядзенні наглядных мерапрыемстваў

28 Люты 2019

Дзяржаўнай установай «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», што ў рамках дзеяння ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.10.2009 г. №510 арганізаваны кантроль за выкананнем патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза «Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі» (ТР МС 033/2013) пры рэалізацыі суб'ектамі гаспадарання малаказмяшчальных прадуктаў і малаказмяшчальных прадуктаў з заменнікамі малочнага тлушчу. Падчас наглядных мерапрыемстваў гандлёвых аб'ектаў за мінулы перыяд 2019 года не выяўлена парушэнняў у частцы патрабаванняў названага тэхнічнага рэгламенту.

Дзень інфармавання: пагутарылі пра занятасць і пажарную бяспеку

28 Люты 2019

У рамках адзінага Дня інфармавання насельніцтва адбылася сустрэча прадстаўнікоў працоўных калектываў чэрвенскіх друкарні, рэдакцыі газеты «Раённы веснік», цэнтральнай раённай бібліятэкі і дзіцячай школы мастацтваў з галоўным спецыялістам аддзела эканомікі райвыканкама Любоўю Булойчык і намеснікам начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксеем Батурам.

У Дзяржынску адбылася калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі

28 Люты 2019

27 лютага ў Дзяржынску на калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама падвялі вынікі за 2018 год.

Семiнар «Бяспека працы пры правядзенні сельскагаспадарчых работ»: рыхтуемся да пасяўной

28 Люты 2019

Напярэдадні вясновых пасяўных работ у мінулую пятніцу ў раённым Цэнтры культуры і вольнага часу адбыўся міжрэгіянальны семінар «Бяспека працы пры правядзенні сельскагаспадарчых работ».

Пракуратура Мінскай вобласці: вынік працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб

28 Люты 2019

Пракуратура Мінскай вобласці прааналізавала вынікі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. У органы пракуратуры Мінскай вобласці ў 2018 годзе паступіла 9643 звароты грамадзян, што на 72 звароты больш, чым у 2017 годзе і 1151 зварот юрыдычных асоб. Задаволена 1323 звароты грамадзян і 404 — юрыдычных асоб.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць