Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

Навіны раёна

«Скандынаўская хада - шлях да здароўя»: у Чэрвеньскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва рэалізаваны яшчэ адзін гуманітарны праект

09 Снежань 2019

Праект накіраваны на аздараўленне людзей, якія наведваюць аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання для пажылых грамадзян. Дзякуючы спонсарскай дапамозе набыты палкі для скандынаўскай хады.

Напрамак - Цэнтр: чэрвеньскія валанцёры БРСМ наведалі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі

09 Снежань 2019

Хлопцы з БРСМ ужо бывалі ў карэкцыйным цэнтры, пазнаёміліся з яго выхаванцамі і ведаюць іх праблемы і патрэбы. Таму з пачаткам перадкалядных дабрачынных акцый першымі, да каго накіраваліся - гэта дзеці з абмежаванымі магчымасцямі, якія займаюцца ў Чэрвеньскім цэнтры карэкцыйнага развіцця і адукацыі.

«Шрага Царфін. Вядучы да святла»: у Мінску адкрылася персанальная выстава мастака са Смілавічаў

09 Снежань 2019

Персанальная выстава, прымеркаваная да 120-гадовага юбілею ўраджэнца гарадскога пасёлка Смілавічы Чэрвеньскага раёна, мастака «Парыжскай школы» Шрагі Царфіна, урачыста адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. На ёй прадстаўлены 52 карціны. Частка з іх набыла ў спадчыннікаў мастака група кампаній А-100, астатнія работы – з Нацыянальнага мастацкага музея, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г.п. Смілавічы, прыватных беларускіх і замежных калекцый.

Бронза ў «Акварыуме»: смілаўчане ўдала выступілі на інтэлектуальным турніры ў Маладзечне

09 Снежань 2019

На Міншчыне сёння самая вялікая колькасць граючых каманд знаўцаў сярод абласцей Беларусі. Прычым як дарослых, так і школьных. А вось сваіх турніраў не так ужо шмат. Акрамя «Ігуменскай завеі», якой ужо 22 гады, пастаянныя турніры праходзяць толькі ў Лагойску і Барысаве.

Дзве Аліны, Арсеній і медалі: чэрвеньскія змагары дамагліся поспеху на рэспубліканскім турніры ў Любані

06 Снежань 2019

30 лістапада Любань прымала VI штогадовы адкрыты рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе на прызы Аляксандра Нагорнага. У спаборніцтвах удзельнічалі юныя барцы Чэрвеньскай СДЮШАР.

Выхаванец чэрвеньскага футбола Яўген Яблонскі наведаў Запольскую школу

06 Снежань 2019

Даўняе цеснае сяброўства звязвае Запольскую школу Чэрвеньскага раёна і заслужанага трэнера Беларусі Анатоля Усенку. Дзякуючы гэтаму вядомаму ў футбольным свеце чалавеку, у навучальнай установе пабывалі многія знакамітыя спартсмены. На чарговую сустрэчу з навучэнцамі і педагогамі Анатоль Іванавіч запрасіў паўабаронцу ФК БАТЭ (Барысаў) і нацыянальнай зборнай нашай краіны, выхаванца Чэрвеньскага футбола Яўгена Яблонскага.

Шахматны турнір сярод ветэранаў працы, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

06 Снежань 2019

Раённы Савет ветэранаў і аддзяленне забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» праводзяць шахматны турнір сярод ветэранаў працы, прысвечаны 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Жыхары садовага таварыства «Лясное» прызнаюцца ў любові да прыгожага кутка Чэрвеньскай зямлі

06 Снежань 2019

У рэдакцыю газеты звярнулася Тамара Васільеўна Брэчка з садовага таварыства «Лясное».

Чэрвеньскі ЗАГС: за адзінаццаць месяцаў гэтага года ў раёне нарадзілася 239 дзяцей, памерла 440 чалавек

06 Снежань 2019

Паводле інфармацыі аддзела ЗАГС Чэрвеньскага райвыканкама, у Чэрвеньскім раёне ў лістападзе нарадзілася 22 дзіцяці (8 хлопчыкаў і 14 дзяўчынак).

Жарты ад самых юных: Чэрвеньская каманда КВЗ выступіла ў кубку на прызы губернатара

05 Снежань 2019

Каманда «ШКВАЛ» сярэдняй школы №4 прадставіла наш раён на адкрытым Кубку КВЗ на прызы губернатара Мінскай вобласці.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць