Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

Навіны раёна

Дарожна-транспартнае здарэнне можна аформіць без выкліку ДАІ

21 Лістапад 2019

Паведамленне аб ДТЗ (еўрапратакол) – адно з зручных новаўвядзенняў у страхавой сферы і аўтамабільным жыццi апошняга часу. Ён дазваляе аформіць невялікае ДТЗ без выкліку і доўгага чакання супрацоўнікаў ДАІ, а пасля атрымаць страхавую выплату. Аднак еўрапратакол мае шэраг умоў і асаблівасцяў, якія трэба абавязкова ўлічваць пры афармленні.

У Чэрвеньскай бальніцы ціск можна вымераць самастойна

21 Лістапад 2019

Для гэтага ў фае паліклінікі ўстаноўлена спецыяльнае крэсла са столікам і ёсць прыбор для вымярэння артэрыяльнага ціску. Вымераць ціск не складана: на стэндзе ёсць падрабязная інструкцыя, як гэта неабходна рабіць, і інструкцыя па карыстанні танометрам.

Міні-футбол: чэрвеньскі «Колас-Дарожнік» пацярпеў другую паразу ў чэмпіянаце Беларусі

21 Лістапад 2019

Пасля няўдалага старту ў юнацкім чэмпіянаце Беларусі (паражэнне ў родных сценах ад «Мінск-Юні» — 2:9) нашы хлопцы вельмі хацелі рэабілітавацца перад сваімі заўзятарамі. Праўда, гэта было задачай не з лёгкіх, бо каманда супернікаў уваходзіць у структуру МФК «Сталіца» - аднаго з наймацнейшых клубаў краіны, які мае даўнія традыцыі і ўласную школу.

«Гэта і праўда алмаз!»: уражанні чэрвенскай адзінаццацікласніцы ад Нацыянальнай бібліятэкі

21 Лістапад 2019

Давайце пагаворым аб ромбакубаактаэдры. Магчыма, вы не ведаеце, што гэта? А між тым усё выдатна бачылі яго, і не раз, хоць бы ў Інтэрнэце! Бо менавіта ў форме ромбакубаактаэдра-шматгранніка, гранямі якога з'яўляюцца 18 квадратаў і 18 трыкутнікаў — з'яўляецца наша нацыянальная бібліятэка ў Мінску. Нядаўна пабывалі там і хлопцы з нашай чацвёртай школы.

У Чэрвеньскую службу «Хуткая дапамога» ў кастрычніку паступіла 866 выклікаў

21 Лістапад 2019

У Чэрвеньскую службу «Хуткая дапамога» ў кастрычніку паступіла 866 выклікаў.

«Разборкі ў «Бронксе»: чэрвеньскія кікбаксёры вызначыліся ў турніры для пачаткоўцаў

21 Лістапад 2019

У нядзелю ў клубе «Бронкс» у Мінску адбыўся чарговы адкрыты турнір па кікбоксінгу «Разборка ў Бронксе». Удзельнічалі трое чэрвеньскіх байцоў.

Прыход храма свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў Чэрвені: запрашаем на Набажэнствы

20 Лістапад 2019

20 лістапада, у сераду, у 17.00 - малебен з акафістам Архістратыгу Міхаілу.

V Барысаўскія міждыяцэзіяльныя Калядныя адукацыйныя чытанні арганізуюць у Барысаве

20 Лістапад 2019

26 лістапада ў Барысаве пройдуць V Барысаўскія міждыяцэзіяльную Калядныя адукацыйныя чытанні «Вялікая Перамога: спадчына і нашчадкі», паведамляецца на сайце Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Таццяна Марціновіч, сацыяльны работнік Чэрвеньскага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва перамагла ў конкурсе прафесійнага майстэрства

20 Лістапад 2019

Таленты і прафесіяналізм прадэманстравалі сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ў час раённага конкурсу прафесійнага майстэрства «Лепшы сацыяльны работнік — 2019».

Чэрвеньскі райкам БРСМ дзякуе валанцёрам будаўнічага ліцэя за дапамогу ў правядзенні выбараў

20 Лістапад 2019

Актывісты БРСМ і валанцёры Чэрвеньскага будаўнічага прафесійнага ліцэя актыўна ўдзельнічалі ў правядзенні выбарчай кампаніі, якая скончылася нядаўна.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць