Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

Навіны раёна

Сэнсэй натхняе: як чэрвеньскія каратысты выступілі на турніры «Малады Волат»

27 Лістапад 2019

24 лістапада на веладроме «Мінск-Арэны» адбыўся турнір па каратэ для дзяцей 8-13 гадоў «Малады Волат». У ім удзельнічалі юныя выхаванцы трэнера Івана Сасункевіча.

Захар з Іллёй працягнуць шоу: два чэрвеньскія школьнікі прайшлі адбор на тэлевіктарыну «Я ведаю!»

27 Лістапад 2019

Пяцікласнік СШ № 4 Ілля Няборскі і дзевяцікласнік СШ №3 Захар Юрчанка ўдзельнічалі ў адборы на шоў «Я ведаю!» і ўдала прайшлі выпрабаванне. Хутка мы ўбачым новы сезон з удзелам юных землякоў.

На вытворчым майстэрскім ўчастку «Загор'е» Чэрвеньскага лясгаса запрацавала новая лінія па перапрацоўцы драўніны

27 Лістапад 2019

Яе прадукцыю - палетныя нарыхтоўкі, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці драўляных паддонаў, рэалізоўваюць на экспарт у краіны Еўрасаюза.

26 лістапада праваслаўныя вернікі адзначаюць cвята Іаана Златавуста

26 Лістапад 2019

Даўней казалі: «Cклікае зіма на Іаана Златавуста сваю світу-завірухі ды завеі - і дае ім наказ адлігі суняць» або «Yа Златавуста ўсё поле пуста».

Скраў метал: жыхар Чэрвеня выкраў 10 кілаграмаў медзі і 8 кілаграмаў латуні

26 Лістапад 2019

Супрацоўнікі Чэрвеньскага РАУС раскрылі крадзеж 18 кілаграмаў каляровых металаў.

На полі ён Брылеўскім: чэрвенская моладзь пабывала на гістарычнай рэканструкцыі на Бярэзіне

26 Лістапад 2019

У нядзелю чэрвенская моладзь пабывала на незвычайным і даволі рэдкім мерапрыемстве: гістарычнай рэканструкцыі часоў Напалеона ў рамках Міжнароднага фестывалю «Бярэзіна -2019». Удзельнікі і госці ўспаміналі пераправу арміі Напалеона праз Бярэзіну ў 1812 годзе. Адбыўся рэканструяваны бой рускіх і французскіх войскаў на Брылеўскім полі пад Барысавам.

Тысяча флікераў для дзяцей і дарослых: чэрвеньскае «Таксі 207» далучылася да акцыі «Час стаць прыкметным»

25 Лістапад 2019

З 19 па 24 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя правяла інфармацыйную кампанію па прапагандзе выкарыстання святлоадбівальнай прадукцыі «Час стаць прыкметным». У яе падтрымку чэрвеньскае «Таксі 207» вырашыла вырабіць і раздаць жыхарам раёна тысячу флікераў са сваім лагатыпам.

У Чэрвеньскім раёне экспарт паслуг вырас у 5,5 разы

25 Лістапад 2019

За 9 месяцаў бягучага года экспарт паслуг у Чэрвеньскім раёне вырас ў 5,5 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года. Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка раёна Андрэй Гарцуеў 22 лістапада на пасяджэнні райвыканкама.

Добра адпачывае той, хто добра працуе: чэрвеньскія перадавікі жніва-2019 пабывалі ў клубе «Мэдысан»

25 Лістапад 2019

Штогод лепшых маладых камбайнераў раёна ўзнагароджваюць паездкай на боўлінг у клуб «Мэдысан». Гэтай восенню там разам з лідарамі прафсаюза і БРСМ пабывалі Андрэй Ігнатовіч і іншыя героі жніва-2019.

Ліпкін і іншыя канкурэнты: чэрвеньскія спартсмены паспяхова супернічалі з расiянамі і латышамі на міжнародным турніры

25 Лістапад 2019

У мінулыя выходныя, 16-17 лістапада, у сталіцы нашай краіны адбыўся міжнародны турнір па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Сяргея Хамчука. У спаборніцтвах прынялі ўдзел і лёгкаатлеты Чэрвеня з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць