Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

Навіны раёна

Сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур на Чэрвеньшчыне — 36 цэнтнераў з гектара

18 Жнівень 2022

Паводле звестак райсельгасхарчу, на раніцу 17 жніўня ў Чэрвеньскім раёне ўбралі 14605 гектараў зерневых і зернебабовых культур (67 працэнтаў ад неабходнага) і намалацілі 52976 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 36 цэнтнераў з гектара.

«Час усё расставіў па сваіх месцах» - Людміла Пасудзеўская пра мітынг з удзелам Лукашэнка

17 Жнівень 2022

Старшыня Калодзежскага сельвыканкама Людміла Пасудзеўская:

У філіяле “Агра-Бокс” СП “Унібокс” Чэрвеньскага раёна адначасова 12 чалавек сталі тысячнікамі на жніве

17 Жнівень 2022

Гэта – камбайнер Сяргей Шчурок, камбайнавыя экіпажы Сяргея Губара і Мікалая Зыля, Івана Зыля і Уладзіміра Вяргейчыка, Ігара Яковіна і Уладзіміра Сасункевіча, а таксама вадзіцелі на адвозцы збожжа Генадзь Сечка, Анатоль Нежавец, Станіслаў Папельскі, Сяргей Патапаў і Іван Зыль.  

Жніво на Чэрвеньшчыне: Аляксандр Чычыкайла адзначыў дзень нараджэння за штурвалам камбайна

16 Жнівень 2022

Аляксандру Чычыкайлу, які ўжо больш за тры дзесяцігоддзі працуе механізатарам у ААТ “10 з’езд Саветаў”, споўнілася пяцьдзясят чатыры гады.

На Чэрвеньшчыне павіншавалі першых вадзіцеляў-двухтысячнікаў

16 Жнівень 2022

Адразу два вадзіцелі ў раёне перасягнулі па выніках учарашняга дня двухтысячны рубеж на адвозцы збожжа. Гэта Валянцін Бандарык і Казімір Вашкінель з эксперыментальнай базы “Натальеўск”.

У Смілавічах арганізавалі сустрэчу з прыбыўшымi ў раён па размеркаванні маладымі педагогамі

16 Жнівень 2022

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі гарадскога пасёлка сабраліся дырэктары школ раёна, завучы, педагогі-настаўнікі, каб пазнаёміцца з маладымі спецыялістамі, якія нядаўна папоўнілі сферу адукацыі.

З абласнога турыстычнага фестывалю каманда Чэрвеньскага раёна вяртаецца з двума другімі месцамі

15 Жнівень 2022

З абласнога турыстычнага фестывалю каманда Чэрвеньскага раёна вяртаецца з двума другімі месцамі. Срэбра ў валейболе і срэбра інтэлектуальнага конкурсу — у скарбонцы нашай «зборнай». Чарговы раз чэрвеньскія хлопцы пацвердзілі званне адных з самых разумных у Мінскай вобласці, а зараз і адных з самых спартыўных.

Трыумфатараў хлебнай нівы прыехалі павіншаваць прафсаюзы раёна і эксперыментальнай базы «Натальеўск»

12 Жнівень 2022

Трыумфатараў хлебнай нівы прыехалі павіншаваць прафсаюзы раёна і гаспадаркі КСУП «Эксперыментальная база «Натальеўск». Заслужаныя ўзнагароды камбайнерам-«тысячнікам» ад райкама прафсаюза АПК і першаснай прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі ўручылі старшыня Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коціна і старшыня прафкама Таццяна Пашкова.

У Смілавіцкім Доме культуры праходзіць прафілактычная акцыя "Падлеткі супраць наркотыкаў"

12 Жнівень 2022

У Смілавіцкім Доме культуры сёння праходзіць прафілактычная акцыя "Падлеткі супраць наркотыкаў". Была арганізавана выстава кніг, раздача тэматычных буклетаў, прагляд роліка "Я выбіраю жыццё".

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць