Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

Навіны раёна

Гаспадаркі Чэрвеньшчыны рыхтуюцца да абласнога конкурсу на лепшую канструкцыю (кампазіцыю) з саломы

01 Верасень 2022

Конкурс ладзяць абласны выканаўчы камітэт, камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама, інфармацыйнае агенцтва “Мінская праўда” і абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў АПК.

У працы семінара «Аб арганізацыі работы з пацярпелымі ад дамашняга гвалту» прынялі ўдзел прадстаўнікі розных ведамстваў

01 Верасень 2022

31 жніўня ў Чэрвеньскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прайшоў міжведамасны семінар на тэму «Арганізацыя працы з пацярпелымі ад хатняга гвалту».

Аператыўнікі Чэрвеньскага РАУС раскрылі крадзеж 12 мяшкоў камбікорму

31 Жнівень 2022

Выкралі 480 кг камбікорму: следчыя распачалі крымінальную справу.

«Вытокі»: спецыяліст Смілавіцкага Дома культуры Ілона Жэгждрынь стала паўфіналістам у намінацыі «Вакал»

29 Жнівень 2022

Другі дзень фестывалю «Вытокі» ў Капылі. У выставе ўдзельнічае Чэрвеньскі краязнаўчы музей і Чэрвеньскі псіханеўралагічны інтэрнат.

Удзельнікаў жніва на Чэрвеньшчыне ўшаноўваў прафсаюз

29 Жнівень 2022

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анастасія Пашкевіч штодня выязджала на палеткі гаспадарак, каб пацікавіцца ўмовамі працы хлебаробаў, павіншаваць камбайнераў і вадзіцеляў, якія асабліва вызначыліся на абмалоце збожжа і адвозцы яго на зернеток.

Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Чэрвеньскага раёна разгледзелі на пасяджэнні райвыканкама

26 Жнівень 2022

26 жніўня адбылося пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта, на якім былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Чэрвеньскага раёна за першае паўгоддзе 2022 года. З асноўным дакладам па парадку дня выступіла начальнік аддзела эканомікі Чэрвеньскага райвыканкама Вольга Пархачова. Яе дапоўніла намеснік старшыні-начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Наталля Лявонава.

Жніво-2022 на Чэрвеньшчыне: у камбайнераў — двухтысячнікі, у вадзіцеляў — трохтысячнікі

26 Жнівень 2022

Паводле звестак райсельгасхарчу, на 25 жніўня сямейны экіпаж зернеўборачнага камбайна “КЗ-14” СВФ “Аграбуд” ААТ “Мінскжалезабетон” у складзе Андрэя Пятрушы і Карыны Конан намалаціў 2294 тоны збожжа. Гэта – лепшы вынік у раёне. Двухтысячны рубеж намалоту таксама перасягнуў камбайнавы экіпаж Ігара Балдуева і Дзмітрыя Ладуцькі з эксперыментальнай базы “Натальеўск” (2002 тоны).

«Будзе не пазнаць»: на вуліцы Барыкіна «абнаўляюць» шматпавярхоўку

25 Жнівень 2022

Фасад дома №72 па вуліцы Барыкіна зменіцца. Працы па яго мадэрнізацыі ўжо пачаліся.

Акцыя дабра: дзецям дораць сертыфікаты для набыцця тавараў да школы

25 Жнівень 2022

Працягваецца акцыя Чэрвеньскай раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" "Збяром партфель разам".

На Чэрвеньшчыне завяршаюць сяўбу азімага рапсу

25 Жнівень 2022

Паводле звестак райсельгасхарчу, на 24 жніўня гэты від работ выкананы ў гаспадарках раёна на 4281 гектары, што складае 92 працэнты ад неабходнага.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць