Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

Навіны раёна

Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі правёў санітарны кантроль зон рэкрэацыі Чэрвеньскага раёна

27 Ліпень 2022

Спецыялістамі дзяржаўнай установы «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» ў перыяд з 01.06.2022 па 26.07.2022 праведзены маніторынг санітарнага ўтрымання тэрыторый зон рэкрэацыі Чэрвеньскага раёна (Зона адпачынку на вадаёме «Натальеўск», Пляж філіяла «Санаторый Волма» дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс») з адборам пробаў вады на даследаванні па мікрабіялагічных, паразіталагічных, санітарна–хімічным і вірусалагічных паказчыках.

Дзень пажарнай службы: віншуем чэрвеньскіх ратавальнікаў!

26 Ліпень 2022

Святочны дзень ля раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях - Дзень пажарнай службы Рэспублікі Беларусь.

«#TourFest-2022» завяршыўся: чэрвеньская каманда апынулася адной з самых разумных!

25 Ліпень 2022

Некалькі сотняў чалавек і тысячы яркіх момантаў. У Бярэзінскім раёне прайшла цырымонія ўзнагароджання каманд-удзельніц абласнога маладзёжнага фестывалю, прысвечанага Году гістарычнай памяці. «Зборная» Чэрвеньшчыны стала бронзавым прызёрам па выніках інтэлектуальнага квізу. У агульным заліку - трапіла ў першую дзясятку, размясціўшыся на 9-ым радку.

У Дзень інфармавання старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі сустрэўся з работнікамі сацыяльнай сферы пасёлка Смілавічы

22 Ліпень 2022

У чацвер, у адзіны Дзень інфармавання старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Уладзімір Навіцкі сустрэўся з работнікамі сацыяльнай сферы пасёлка Смілавічы ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна.

Адкрыўся трэці сезон праекта раённага цэнтра культуры і вольнага часу "Культурнае асяроддзе"

21 Ліпень 2022

Адкрыўся трэці сезон праекта Раённага цэнтра культуры і вольнага часу "Культурнае асяроддзе". На пляцоўцы перад домам культуры выступіў фальклорны ансамбль "Вечарына" з вёскі Іванічы.

У Чэрвеньскім раёне пройдзе дабрачынная акцыя «Збярэм дзяцей у школу»

21 Ліпень 2022

Для падтрымкі дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў Чэрвеньскага раёна ДУ «Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» з 04.07.2022 па 20.08.2022 праводзіць дабрачынную акцыю «Збяром дзяцей у школу» з мэтай прыцягнення канцылярскіх тавараў, спартыўных і школьных прылад.

Дасягненні і бяспека: ідэолагі Чэрвеньскага раёна ўдзельнічалі ў нарадзе інфармацыйных груп

20 Ліпень 2022

У Чэрвені на праведзенай нарадзе інфармацыйных прапагандысцкіх груп абмяркоўвалі тэмы «Ключавыя дасягненні ў развіцці Беларусі: лічбы і факты» і «Бяспека на вадзе і пры наведванні лясных масіваў».

Гатоўнасць да жніва ў гаспадарках Чэрвеньскага раёна правяраюць прафсаюзы

19 Ліпень 2022

Усё бліжэй падыходзіць уборачная страда... Прафсаюзы манітораць сельгаспрадпрыемствы па гатоўнасці да ўборачнай кампаніі.

Жыхар вёскі Аточная Слабада Кліноцкага сельсавета звярнуўся па прамой тэлефоннай лініі да намесніка старшыні райвыканкама

19 Ліпень 2022

У суботу на прамую тэлефонную лінію да намесніка старшыні райвыканкама Лідзіі Шчацінка звярнуўся жыхар вёскі Аточная Слабада Кліноцкага сельскага савета Міхаіл Кавалёў.

Футбол: вызначыліся сапернікі чэрвеньскага “Коласа” ў Кубку рэгіёнаў УЕФА

18 Ліпень 2022

На гэтым тыдні стала вядома, што гульні прамежкавага раўнду Кубка рэгіёнаў УЕФА па футболу 2022-23 у групе 3 з удзелам чэрвеньскага “Коласа” адбудуцца сёлета ў Турцыі з 31 кастрычніка да 9 лістапада.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць