Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

Навіны раёна

Юрый Корсік, дырэктар Смілавіцкага сельскагаспадарчага ліцэя: «Рыхтуем высокакваліфікаваных спецыялістаў»

02 Жнівень 2022

Месяц жнівень для сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі - самы плённы ў плане камплектавання груп першакурснікаў.

Ушанавалі памяць, згулялі ў футбол: Чэрвеньшчыну наведаў ФК “Дыпламат” (фотарэпартаж)

01 Жнівень 2022

31 ліпеня ў рамках праекта “Час пазнаваць Беларусь” на Чэрвеньшчыну завітаў футбольны клуб “Дыпламат”, у склад якога ўваходзяць надзвычайныя і паўнамоцныя паслы Венгрыі, Балгарыі, Турцыі, а таксама прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Кіргізіі, Лівіі, Ірана, Казахстана і іншых краін.

Чэрвеньскі раён прадстаўлены на Кургане Славы

01 Жнівень 2022

Тут 30 і 31 ліпеня праводзілася выстава «Месца прыцягнення». Прэзентацыю Чэрвеньскага раёна адкрывала інтэрактыўная пляцоўка «Вяртанне да вытокаў» сектару фальклору і трацыцыйнай культуры вёскі Горкі. Тут можна было атрымаць майстар-клас па ткацтву ад Таццяны Савонавай і пагуляць у беларускія народныя гульні з Ірынай Маркушэўскай.

Камбайнер ААТ “Раванічы” Чэрвеньскага раёна Дзяніс Гуськоў: “Прыемна, што ў першым мільёне тон збожжа ёсць і наша доля”

01 Жнівень 2022

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Мінсельгасхарч, учора ў Беларусі намалацілі першы мільён збожжа.

Чацвёрты раз Чэрвень прыняў спецыяльную міжрэгіянальную Паралімпіяду сярод аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў Мінскай вобласці

01 Жнівень 2022

У чацвёрты раз Чэрвень прыняў спецыяльную міжрэгіянальную Паралімпіяду сярод аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў Мінскай вобласці. Сем каманд прыехалі на адзінае ў сваім родзе і з першага года правядзення ўпадабанае спартыўнае свята. Бярэзінскі, Пухавіцкі, Уздзенскі, Лагойскі раёны, Жодзіна і Барысаў – геаграфія ўдзельнікаў. Ну і, вядома ж, каманда гаспадароў Паралімпіяды не засталася ўбаку.

Спецыялісты Чэрвеньскага лясгаса пракантралявалі ахову працы

29 Ліпень 2022

У рамках правядзення Дня аховы працы, а таксама рэйдавых мерапрыемстваў па выкананні патрабаванняў аховы працы, намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец і інжынер па ахове працы Кацярына Адамовіч наведалі Магілёўскую вобласць, дзе нашы работнікі ўжо трэці месяц дапамагаюць калегам з Горацкага, Быхаўскага і Чэрыкаўскага лясгасаў ліквідаваць наступствы майскай стыхіі.

Футбол: чэрвеньскі “Колас” перамог у гасцях “Фалько”

28 Ліпень 2022

Выязны матч “Коласа” з “Фалько” (Дзяржынскі раён) быў важным для размеркавання месцаў у турнірнай табліцы чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі ў зоне “Поўнач” Мінскай вобласці. Чэрвеньцы перамаглі – 3:0.

Жніво-2022: у філіяле “Аграбуд” убіраюць азімую пшаніцу

28 Ліпень 2022

  Першыя намалоты радуюць хлебаробаў.

Чэрвеньскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў ладзіць маніторынг цэн

28 Ліпень 2022

Мэта – вызначыць іх даступнасць для людзей, а таксама выявіць магчымы неапраўданы рост.

Чэрвеньшчына адсвяткавала «Зажынкі»

27 Ліпень 2022

На палетку непадалёк ад цэнтральнай сядзібы адкрытага акцыянернага таварыства «Раванічы» надвячоркам 26 ліпеня сабраліся кіраўнікі гаспадарак раёна і, канешне ж, рупліўцы збожжавай нівы – хлебаробы.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць