Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

Навіны раёна

Можна стаць «Машыністам (аператарам кацельні)»

24 Верасень 2019

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама інфармуе аб тым, што ў цяперашні час праходзіць набор беспрацоўных грамадзян на навучанне па прафесіі (спецыяльнасці) «Машыніст (аператар кацельні)».

Адзіны парадак падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду

23 Верасень 2019

Адзіны парадак падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду (АЗП) для энергазабеспячальных арганізацый і спажыўцоў цеплавой энергіі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь усталяваны тэхнічным кодэксам ўсталяванай практыкі 388-2012 (ТКП 388-2012) «Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабеспячальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі»

«Смілавічы заслугоўваюць пільнай увагі»: Таццяна Хмель правяла «прамую лінію» ў Чэрвеньскім раёне

23 Верасень 2019

Начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Таццяна Хмель 19 верасня правяла тэлефонную «прамую лінію» ў Смілавіцкай дзіцячай школе мастацтваў.

Партрэты паралімпійскай чэмпіёнкі Людмілы Ваўчок экспануюцца на фотавыставе ў Мінску

23 Верасень 2019

Два партрэты трохразовай чэмпіёнкі Паралімпійскіх гульняў, ураджэнкі Смілавіч Людмілы Ваўчок экспануюцца з 14 па 25 верасня ў мінскай Галерэі ДК на персанальнай выставе фатографа Рамана Каліноўскага. Больш за 30 работ аўтара паказваюць, што кожная жанчына можа дазволіць сабе быць сапраўднай: у гэтым яе ўнікальнасць і непаўторнасць.

Усім уладальнікам мабільных тэлефонаў у Беларусі прыйдзе СМС аб пачатку перапісу

23 Верасень 2019

Аб гэтым паведаміла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Іна Мядзведзева.

Валейбольны турнір на прызы Чэрвеньскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі: вікторыя ўсміхнулася камандзе СШ №4

23 Верасень 2019

21 верасня, у суботу, у сярэдняй школе №3 горада Чэрвеня было горача. Тут у рамках праекта «Горад Чэрвень - здаровы горад» і акцыі «Міншчына спартыўная. Восень» праходзілі спаборніцтвы па валейболе сярод навучэнцаў школ на прызы Чэрвеньскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У турніры прынялі ўдзел тры гарадскія школы і гімназія.

Пашпарты гатоўнасці да ацяпляльнага сезона атрымалі 81,9% спажыўцоў цеплаэнергіі

23 Верасень 2019

Адзіны парадак падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду (АЗП) для энергазабеспячальных арганізацый і спажыўцоў цеплавой энергіі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь устаноўлены тэхнічным кодэксам «Правілы падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабеспячальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі».

У Смілавічах прайшоў пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдата ў дэпутаты

23 Верасень 2019

22 верасня ў Смілавічах прайшоў пікет у падтрымку вылучэння кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 7-га склікання.

Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі: што неабходна ведаць пра кішачныя інфекцыі

23 Верасень 2019

У штодзённым жыцці нас акружае больш 100 відаў мікраарганізмаў, якія здольны выклікаць у чалавека кішачную інфекцыю.

У Беларусі праходзіць кампанія па вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі

23 Верасень 2019

17 верасня адбылося сумеснае пасяджэнне Прэзідыума Чэрвеньскага раённага Савета дэпутатаў і Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта. На парадак дня было вынесена пытанне «Аб вылучэнні кандыдата ў члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання». У рабоце пасяджэння прыняў удзел кіраўнік спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Гурыновіч.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць