Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

Навіны раёна

Уперліся рогам: талісман новазелянкоўскай каманды дапамог выйграць турслет!

24 Ліпень 2019

Тоўсты, холены, укормлены бычок з стромкімі рожкамі і лагоднай пыскай - гэтая велізарная мяккая цацка ўжо некалькі гадоў запар з'яўляецца сімвалам і талісманам каманды «Новых Зялёнкаў» на раённым турзлёце. У гэтым годзе упартыя рожкі бычка зноў ўсялілі ў каманду сілы змагацца да апошняй секунды!

Пры любой НС - Чэрвень пад надзейнай абаронай

23 Ліпень 2019

23 ліпеня была праведзена праверка гатоўнасці работнікаў Чэрвеньскага РГС да дзеянняў пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый у рамках Плана асноўных мерапрыемстваў па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.

Сезон «ціхага палявання» адкрыты

23 Ліпень 2019

Лета 2019 года выдалася адначасова і дажджлівым і сонечным, што стварыла вельмі спрыяльныя ўмовы для росту грыбоў. Але пры наведванні лесу трэба кіравацца некалькімі важнымі правіламі.

Дакрануліся да легенды: у дзіцячы аздараўленчы лагер «Верасок» завітаў заслужаны трэнер Беларусі Анатоль Усенка

23 Ліпень 2019

Ганаровы грамадзянін Чэрвеньшчыны Анатоль Усенка, які ўсё сваё жыццё прысвяціў футболу, часты госць у раёне. Па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле Анатоля Іванавіча тут ладзяцца масавыя турніры па гэтаму віду спорту, сустрэчы з вядомымі спартсменамі, дабрачынныя акцыі. Нягледзячы на шаноўны ўзрост, заслужаны трэнер Беларусі актыўна займаецца папулярызацыяй футбола сярод дзяцей і моладзі.

Падчас спецпраграмы «Мак» у чэрвені знішчана 4,5 кг маку і канопляў

23 Ліпень 2019

У Чэрвеньскім раёне з 1 чэрвеня па 15 верасня 2019 года ў рамках рэспубліканскай спецыяльнай праграмы «Мак» праводзяцца аператыўна-прафілактычныя і вышуковыя мерапрыемствы з мэтай недапушчэння распаўсюджвання наркатычнай сыравіннай базы расліннага паходжання - маку, канопляў.

ДУ «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы»

23 Ліпень 2019

ДУ «Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы» створаны з мэтай стацыянарнага сацыяльнага абслугоўвання. У інтэрнаце арганізаваны пастаянны догляд і дапамога пажылым людзям, бытавое абслугоўванне і медыцынская дапамога. Формы пражывання ў інтэрнаце:

Па следзе агню: РАНС і краязнаўчы музей распачалі экспедыцыю ў Калодзежы

22 Ліпень 2019

На мінулым тыдні ў Калодзежы адправілася экспедыцыйная група ў складзе старшага навуковага супрацоўніка Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея Ірыны Вабішчэвіч, інспектара групы прапаганды і навучання Чэрвеньскага РАНС Юліі Максімені і інжынера інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС Кірыла Бажко.

Восьмы раз адсвяткавалі Дзень вёскі ў Шасціснопах

22 Ліпень 2019

«Усе мы родам з вёскі, і гэтым ганарымся». Такім быў асноўны лейтматыў свята ў Шасціснопах. 20 ліпеня ўжо восьмы раз ушаноўвалі сваю родную старонку жыхары вёскі Шасціснопы Смілавіцкага сельсавета.

Увага! Конкурс: «Разам супраць карупцыі!»

22 Ліпень 2019

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь запрашае працуючую, творчую і навучаемую ў розных установах адукацыі Беларусі моладзь прыняць удзел у чарговым Міжнародным маладзёжным конкурсе сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!».

У працоўнай кніжцы ветэрана працы Валерыя Аляксандравіча Шэйха з Чэрвеня пазначана ўсяго адно месца працы

22 Ліпень 2019

47 гадоў адпрацаваў ён лiнацiпiстам ў Чэрвеньскай друкарні. Днямі яму споўнілася 80 гадоў. У мінулую пятніцу да юбіляра прыйшлі дырэктар друкарні Івана Прыступа, старшыня прафкама Наталля Харунжына і Аляксандр Дзяркач, з кім шмат гадоў бок аб бок працаваў юбіляр.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць