Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

Навіны раёна

Акцыя «Наш жывёлавод» у ААТ «Валевачы»

06 Люты 2019

На Чэрвеншчыне працягваюцца мерапрыемствы рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі “Наш жывёлавод”. У пятніцу яны праходзілі ў ААТ «Валевачы». З раніцы старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ларыса Ефіменка, дырэктар гаспадаркі Андрэй Грыцкевіч і старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства Галіна Новік завіталі на малочнатаварную ферму “Ягодка”. Дзякуючы мясцовым жывёлаводам за працу, Андрэй Грыцкевіч з прыемнасцю зазначыў, што за апошнія два гады ферма крок за крокам нарошчвае вытворчасць малака. Ён выказаў надзею на тое, што і надалей станоўчая дынаміка развіцця тут будзе захоўвацца.

«Майстры Ігуменшчыны»: вясельны абрад прабабуль і прадзедаў

06 Люты 2019

У сістэме клубных устаноў культуры Мінскай вобласці 2019-ы аб'яўлены годам вясельнай абраднасці. Гэтая цікавая тэма пад назвай "Беларускае вяселле - адзін з самых старажытных абрадаў беларусаў" і стала асноўнай на чарговым пасяджэнні Народнага клуба "Майстры Ігуменшчыны".

Прайшоў справаздачна-выбарны сход

05 Люты 2019

05 лютага адбыўся справаздачна-выбарны сход у першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы «Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі». У складзе арганізацыі 34 сябры прафсаюза (сяброўства складае 100%). Папярэдне да сходу была праведзена рэвізія фінансава-гаспадарчай дзейнасці.

Чэрвеньскі раён: як прайшоў дзень сустрэчы выпускнікоў

05 Люты 2019

Сустрэча школьных сяброў - пад такім дэвізам прайшлі вечары сустрэч выпускнікоў ва ўстановах адукацыі Чэрвеньскага раёна.

Мы маладосці нашай, як раней, верныя…

05 Люты 2019

Мы - гэта выпускнікі 1974 года тады яшчэ СШ №1 г. Чэрвеня (цяпер - Гімназія №1 ім.В. А. Караля). У нашым 10-м «Б» быў 31 выпускнік. Класным кіраўніком з 7 па 10 клас была настаўніца хіміі Інэса Іванаўна Бесман (на фота ў цэнтры).

Міншчына спартыўная: як чэрвеньскія школьнікі правялі спартыўныя выхадныя

05 Люты 2019

У Чэрвеньскім раёне ў рамках акцыі «Міншчына спартыўная» ва ўстановах адукацыі прайшлі эстафеты, спаборніцтвы па лыжным арыентаванні, зімовыя забавы, «Хрустальны лёд», зімовы квэст «Піянерскі старт».

Лісяня Лесік перамог на конкурсе талісманаў у Літве

05 Люты 2019

Талісман II Еўрапейскіх гульняў лісяня Лесік заняў першае месца ў конкурсе маскот на Алімпійскім зімовым фестывалі Lteam, які праходзіць 1-3 лютага ў Друскінінкаі (Літва), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дырэкцыі гульняў.

Асабісты прыём грамадзян

04 Люты 2019

08 лютага 2019 году з 15-00 да 16-00 ў Чэрвеньскім сельскім выканаўчым камітэце па адрасе: г. Чэрвень, вул. Карла Маркса 5, кіраўнік спраў Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Анатольевіч Яцко, правядзе асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і «прамую тэлефонную лінію» па т. (801714) 20110.

Дзень снегу або навошта мы 20 студзеня садзілі бульбу

04 Люты 2019

Актывісты нашага вучнёўскага самакіравання "Садружнасць" СШ № 4 распрацавалі школьны сацыяльны праект з арыгінальнай назвай "Гутарка-дзіцяці, рэмень - штанам".

«Таццянін дзень»: дэталізацыя

04 Люты 2019

Лідары турніру: «Дарослыя» (дарослыя) і «Вугляпластык» (студэнты). Гонар турніру: Ліза ГРЫШКІНА, капітан каманды беларускага тэлевізійнага клуба «Што? Дзе? Калі?»

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць