Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

Навіны раёна

16 лістапада ў Маладзечна адбудзецца ХІІІ абласны фестываль нацыянальных культур

13 Лістапад 2019

16 лістапада 2019 г. на базе Палаца культуры г. Маладзечна адбудзецца ХІІІ абласны фестываль нацыянальных культур, які збярэ прадстаўнікоў розных нацый і народнасцяў. Усіх, хто шануе родную мову, захоўвае нацыянальныя традыцыі і звычаі, чакае сапраўднае свята - свята адзінства, дружбы і згоды, бо кожны з яго ўдзельнікаў сваім талентам, творчасцю ўзбагачае не толькі сваю самабытную культуру, але і, у цэлым, культуру Беларусі. Каля 130 нацыянальнасцяў і народнасцяў мірна жывуць і працуюць на нашай роднай Міншчыне, і кожны такі фестываль - гэта сімвал міжнацыянальнай дружбы і міру, духоўнага багацця і яднання нацый.

На Барыкінскім участку для галасавання №59 у Чэрвеньскай СШ №4: датэрміновае галасаванне працягваецца

13 Лістапад 2019

Як адзначыла член участковай выбарчай камісіі Аліна Азяўчыкава, на працягу дня прыходзілі галасаваць маладыя мамы, пенсіянеры. Пасля працоўнага дня жадаючых прагаласаваць дадалося.

«Зорачка» на «Баранках»: чэрвеньскія інтэлектуалы сталі прызёрамі міжнароднага турніру

13 Лістапад 2019

У мінулых выходных, з 8 па 10 лістапада, Баранавічах праходзіў VI адкрыты Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «Кубак Баранак». Ён сабраў 34 каманды з Беларусі, Украіны і Латвіі. Гульцы з Чэрвеня кожны год удзельнічаюць у гэтым спаборніцтве эрудытаў і, нягледзячы на вельмі сур'ёзных праціўнікаў, паказваюць годныя вынікі. У гэтым сезоне Чэрвеньшчыну прадстаўляла каманда «Зорачка».

Папярэдзіць бяду: чэрвеньскі выратавальнік сустрэўся з жыхарамі вёскі Грабёнка

13 Лістапад 2019

Штогод з надыходам халадоў пачашчаецца ўзнікненне вогненных надзвычайных здарэнняў з-за парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення. Каб папярэдзіць бяду, чэрвеньскія ратавальнікі спяшаюцца з прафілактычнымі гутаркамі да жыхароў сельскай мясцовасці.

Парады для тых, хто вырошчвае гародніну самастойна

12 Лістапад 2019

Нітраты - гэта злучэннi азоту, якія валодаюць таксічным дзеяннем. Умеранае паступленне нітратаў у арганізм здаровага чалавека з харчовымі прадуктамі і вадой не аказвае якіх-небудзь паталагічных уплываў і выводзяцца з мачой, так як самі па сабе нітраты малатаксічны. А вось залішняе паступленне нітратаў небяспечна для арганізма чалавека.

У Чэрвеньскім раёне дзве жыхаркі перасягнулі 100-гадовы ўзрост

12 Лістапад 2019

Паводле інфармацыі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, на 1 лістапада ў раёне ёсць дзве жыхаркі, якія перасягнулі 100-гадовы ўзрост.

У Чэрвені адбыўся аўтапрабег у падтрымку выбараў

12 Лістапад 2019

Сёння ў Чэрвені адбыўся аўтапрабег у падтрымку выбараў у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь.

«Гладыятарскія баі», «Салавей-разбойнік» і «Пізанская вежа»: як у чэрвеньскай СШ № 4 гулялі ў спартыўны квэст

12 Лістапад 2019

У мінулую суботу ў СШ № 4 адбыліся... «Гладыятарскія баі»! Такім крэатыўным спосабам школа прыняла эстафету акцыі «Міншчына спартыўная». Сумесна з настаўнікамі валанцёры атрада роўнага навучання і піянеры-актывісты падрыхтавалі і правялі спартыўны квэст. Каманда супернікаў прыбыла з СШ №3.

У Чэрвеньскім лясгасе з 11 па 15 лістапада праводзіцца тыдзень аховы працы

12 Лістапад 2019

Асноўная ўвага спецыялістаў надаецца захаванню патрабаванняў аховы працы пры выкананні лесанарыхтоўчых работ. Гэта падрыхтоўка лесасек да рубкi, правільнасць складання тэхналагічных карт і захаванне адпаведнасці распрацоўкі лесасекі тэхналагічнай карце, захаванне параметраў спілоўвання пры валцы дрэў, а таксама выкананне патрабаванняў бяспекі пры вывазцы лесу, у цэхах дрэваапрацоўкі і пры рамонце аўтатрактарнай тэхнікі.

На Гарбачоўскі выбарчы ўчастак № 58 у сярэдняй школе №3 Чэрвеня прыйшла шматдзетная мама

12 Лістапад 2019

У першы дзень датэрміновага галасавання на гарбачоўскi выбарчы ўчастак для галасавання №58 Бярэзінскай выбарчай акругі №61, які пачаў працаваць у сярэдняй школе №3 г. Чэрвеня, прыйшла шматдзетная сям'я Алены і Алега Шукан.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць