Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 833

Навіны раёна

Усё дакладна: у Чэрвені датэрмінова прагаласавалі афіцэры ваенкамата

12 Лістапад 2019

Дысцыплінавана і дружна, як адна сям'я, з'явіліся на выбарчы ўчастак афіцэры і грамадзянскі персанал ваеннага камісарыята. Калектыў на чале з ваенным камісарам Дзмітрыем Сініцкім вырашыў датэрмінова прагаласаваць на выбарах у Палату прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь.

Міні-футбол: каманда «РАУС» перамагла на турніры памяці Яўгена Вераб'я

12 Лістапад 2019

9-10 лістапада ў спартыўным комплексе «Ігумен» прайшоў XV турнір па міні-футболе памяці трэнера чэрвеньскага «Коласа» і зборных нашага раёна Яўгена Вераб'я.

Выйшаў у свет новы гумарыстычны зборнік Генадзя Аўласенкі, пісьменніка і паэта з Чэрвеня

12 Лістапад 2019

Ён выйшаў у гэтым годзе ў выдавецтве «Чатыры чвэрці». Кніга складаецца з чатырох раздзелаў: «Гаты не добры Тузік», «Паэзія без габарытаў», «Каханне і гарох», «Каса на камень». У першы раздзел увайшлі невялікія гумарыстычныя вершы, у другі - пародыі на вершы сучасных беларускіх паэтаў, у трэці «рыфмаванкi» і ў апошні раздзел — невялікія гумарыстычныя сцэнкі, якія можна паставіць не толькі ў народных і самадзейных тэатрах, але і сіламі школьных драматычных гурткоў.

Удалы залп: чэрвеньская каманда «Паддонная лодка» выйграла інтэлектуальны турнір

12 Лістапад 2019

Каманда з чацвёртай школы «Паддонная лодка» (трэнер Ірына Вабішчэвіч) удзельнічала ў Рэспубліканскім Кубку па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў. Гэты турнір праходзіў восьмага лістапада ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

У Лядзенскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў семінар «Урок для педагога»

11 Лістапад 2019

Новыя ўмовы, з якімі сутыкаецца сучасная школа, спараджаюць імкненне педагогаў да сумеснага абмеркавання адукацыйных праблем, з якімі ў адзіночку справіцца нялёгка.

Дома сцяны дапамаглі: навучэнец Смілавіцкага сельгасліцэя перамог на абласным этапе «WorldSkills Belarus-2020»

11 Лістапад 2019

Трынаццаць будучых трактарыстаў-машыністаў і слесараў-рамонтнікаў з розных куткоў Міншчыны сабраў традыцыйны конкурс прафесійнага майстэрства па кампетэнцыі «Эксплуатацыя сельскагаспадарчых машын» у гэтай навучальнай установе.

У Чэрвені ў рамках акцыі «Выбаршчык, усё ў тваіх руках» прайшлі валанцёрскія пікеты

11 Лістапад 2019

Валанцёры Чэрвеньскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сябры раённых грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі саюз жанчын» і «БРСМ» 10 лістапада правялі ў Чэрвені пікеты ў падтрымку выбараў. Як адзначыла адна з удзельніц, прадстаўнік раённай арганізацыі «БСЖ» Зоя Савайтан, «наша ініцыятыва накіраваная на папулярызацыю выбарчай кампаніі ў раёне. Яна закліканая нагадаць чэрвенцам пра дзень правядзення выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь»

«Выбаршчык, усё ў тваіх руках»: у Чэрвені прайшлі пікеты ў падтрымку маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў

11 Лістапад 2019

9 лістапада ў Чэрвені стартавала акцыя «Выбаршчык, усё ў тваіх руках», каб яшчэ раз праінфармаваць насельніцтва аб маючых адбыцца выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

У Чэрвені адбыўся мітынг, прысвечаны 102-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі

10 Лістапад 2019

На гарадской плошчы ля помніка Уладзіміру Леніну сабраліся прадстаўнікі раённай адміністрацыі, члены раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі, раённы Савет ветэранаў, прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, жыхары горада.

Дэлегацыя Чэрвеньскага раёна прыняла ўдзел у выбарах сенатараў ад Мінскай вобласці

10 Лістапад 2019

У Маладзечне на пасяджэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню абраны члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання ад Мінскай вобласці, перадае прэс-служба Мінскага аблвыканкама.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць