Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

Навіны раёна

Лядзенскія школьнікі ў Мсціславе дзяліліся вопытам работы па фарміраванні эканамічнай культуры і фінансавай граматнасці

09 Жнівень 2019

Начальнік упраўлення па адукацыі Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта Алена Паштовая з мэтай абмену вопытам работы па фарміраванні эканамічнай культуры і набыцця фінансавых ведаў моладдзю, а таксама ўдзелу ў рыцарскім фестывалі запрасіла настаўнікаў і вучняў нашай установы наведаць горад Мсціслаў Магілёўскай вобласці.

25-годдзе з дня адраджэння мясціны адзначыць Благавешчанскі манастыр у Малых Лядах Смалявіцкага раёна

09 Жнівень 2019

11 жніўня 2019 года, у Тыдзень 8-ы пасля Пяцідзесятніцы, у дзень 25-й гадавіны з дня аднаўлення літургічнага жыцця, адбудзецца ўрачыстая Боская літургія ў Малых Лядах. Яе ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў саслужэнні ўсіх біскупаў і арцыбіскупаў, святароў Беларускага Экзархата, а таксама браціі манастыра ў святым сане.

Гэта было феерычна: чэрвеньскія ўдзельнікі дзеляцца ўражаннямі ад лагера Бе-Lа-Русь

08 Жнівень 2019

Моладзь з Беларусі, Латвіі і Расіі раз у год летам збіраецца ў прыгожым маляўнічым месцы на мяжы трох краін, каб пагутарыць, падзяліцца вопытам працы ў маладзёжных арганізацыях, паспаборнічаць у розных спартыўных конкурсах, аддаць даніну памяці абаронцам Айчыны, загінуўшым у гады вайны.

Сёння 75-гадовы юбілей адзначае Валянціна Яфімаўна Ганчарык, настаўнік фізікі з Чэрвеня

08 Жнівень 2019

«Шчасце, калі мары спраўджваюцца», - такія словы пачула ад Валянціны Яфімаўны Ганчарык, якая ўсё сваё працоўнае жыццё аддала служэнню настаўніцкай справе - сорак гадоў выкладала ў школе адзін са складаных прадметаў - фізіку.

У Чэрвеньскім раёне затрымалі непаўналетняга згоншчыка

08 Жнівень 2019

У дачыненні да 15-гадовага школьніка, жыхара адной з вёсак Чэрвеньскага раёна, узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу транспартнага сродку.

Старшыня Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў павіншавала «тысячнікаў» «Жніва 2019»

08 Жнівень 2019

Вольга Косціна, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў, сустрэлася на мехдвары СПФ «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон» з перадавікамі жніва гэтай гаспадаркі.

Выбары ў Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання

08 Жнівень 2019

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня падпісаў указы № 293 і № 294 аб прызначэнні выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Чэрвеньскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі: не купляйце кавуны і дыні ў разрэзе

08 Жнівень 2019

Гэтага нельга рабіць на аб'ектах дробнарознічнай гандлёвай сеткі, на рынках, дзе адсутнічаюць умовы для апрацоўкі інвентара. Гэта забаронена санітарнымі нормамі і Правіламі і можа абярнуцца паразітарнымі і кішачнымі інфекцыямі.

Прыгажуня, суворавец і патомны афіцэр: у Чэрвені — тры кадэты

08 Жнівень 2019

Карына Герасімовіч - кадэт-прыгажуня. Бландынка з вострым розумам, у школе гуляла ў «Што? Дзе? Калі?».

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць