Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

Навіны раёна

У перыяд з 18 кастрычніка да 29 кастрычніка 2021 года Чэрвеньская энэргагазінспекцыя возьме ўдзел у рэспубліканскай акцыі «За бяспеку разам!» па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе

19 Кастрычнік 2021

Мэта дадзенай акцыі - зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі, знаходзячымiся ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

Увага, дзверы адчыняюцца: чэрвеньскія школьнікі пабывалі ў Ваеннай Акадэміі

19 Кастрычнік 2021

16 кастрычніка старшакласнікі Чэрвеньскага раёна адправіліся на Дзень адчыненых дзвярэй факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Арляняты вучацца страляць: у чэрвеньскай СШ №2 правялі ваенна-спартыўную гульню

18 Кастрычнік 2021

Звычайна старшакласнікі рэдка праводзяць час на школьным двары - ім цікавей пагутарыць у класе, пасядзець у тэлефоне. Але сёння вучні другой школы, з восьмага па адзінаццаты, нягледзячы на такое сабе надвор'е, дружна выйшлі на прышкольную тэрыторыю. Адны рушылі на «Багну», іншыя заселі ў кустах за перадачай шыфровак, а трэція ўзяліся за вінтоўкі.

Ад БРСМ - з душой: школьнікі Чэрвеньскага раёна павіншавалі настаўнікаў з Днём маці

18 Кастрычнік 2021

14 кастрычніка актывісты БРСМ з некалькіх школ Чэрвеньшчыны ўзялі ўдзел у вельмі душэўным мерапрыемстве, прысвечаным Дню маці. Яно называлася «Мая мілая мама». Але хлопцы павіншавалі не толькі ўласных мам, але і тых, хто на час вучобы стаў ім «другімі мамамі».

Дабро з дастаўкай: Чэрвеньскі ТЦСАН працягвае руку дапамогі пажылым людзям

18 Кастрычнік 2021

Чэрвеньскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праводзіць сёння дабрачынную акцыю «Рука дапамогі» для адзінокіх доўгажыхароў раёна. Гэта акцыя – дапамога пажылым людзям пры нарыхтоўцы агародніны на зіму. Такі знак увагі, у якім мае патрэбу кожны пажылы грамадзянін, дапамагла арганізаваць эксперыментальная база «Натальеўск», падаўшы мяшкі са свежым ураджаем бульбы.

У краіне стартавала рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам»

18 Кастрычнік 2021

З мэтай зніжэння колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, павышэння інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку, папярэджання правапарушэнняў, грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення ў перыяд з 18 па 29 кастрычніка 2021 года праводзіцца рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па ліквідацыі пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Каманда “Заполле” прадстаўляе Чэрвеньшчыну ў рэспубліканскіх футбольных спаборніцтвах сярод дзяўчынак

04 Кастрычнік 2021

29 верасня стартавалі рэспубліканскія спаборніцтвы Футбольнай лігі дзяўчат сярод дзяўчынак 2009-2011 гадоў нараджэння (U-13). У дывізіёне “Рагнедка” наш раён прадстаўляе каманда “Заполле”, укамплектаваная вучаніцамі мясцовай школы, пад кіраўніцтвам трэнера Максіма Шалабнёва.

Гаспадаркі Чэрвеньшчыны працягваюць сяўбу азімых зерневых культур

04 Кастрычнік 2021

Працяглыя дажджы скарэкціравалі планы земляробаў на сяўбу азімых зерневых культур. Як толькі дазволіла надвор’е, яны зноў выйшлі ў поле. Зараз усе сілы ў гаспадарках Чэрвеньшчыны накіраваныя на тое, каб адсеяцца як мага хутчэй.

Караваі з абласных “Дажынак” перадалі ў сацыяльныя ўстановы Чэрвеньшчыны

27 Верасень 2021

Па шматгадовай добрай традыцыі, караваі з зерня новага ўраджаю, якія рэгіёны Міншчыны прадстаўляюць на абласных фестывалях працаўнікоў вёскі, потым перадаюць у сацыяльныя ўстановы.

Васіля Сікірыцкага з эксперыментальнай базы «Натальеўск» узнагародзілі на «Дажынках-2021» у Капылі

27 Верасень 2021

На абласным фестывалі працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2021» у Капылі праходзіць цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва на жніве і перадавікоў сельскагаспадарчай вытворчасці.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць