Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

Навіны раёна

Мітынг-рэквіем прайшоў у Чэрвені

22 Чэрвень 2022

Сёння, 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа на плошчы Свабоды ля помніка воінам і партызанам Чэрвеньшчыны прайшоў мітынг-рэквіем. Сюды прыйшлі прадстаўнікі розных арганізацый, устаноў адукацыі, школьнікі і студэнты.

Футбол: чэрвеньскі «Колас» перамог мар’інагорскую “Вікторыю”

22 Чэрвень 2022

Згубіўшы пяць ачкоў на старце чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі, “Колас” паставіў сябе ў складанае становішча. Няўдача ў хатнім матчы з “Вікторыяй” магла ўжо зараз паставіць крыж на перспектывах барацьбы за выхад у фінальную частку спаборніцтваў. Таму настрой нашай каманды быў толькі на перамогу. Зразумела, што госці таксама не збіраліся прайграваць.

Курс – на Азербайджан: футбалісты чэрвеньскага “Коласа” завяршылі падрыхтоўку да Кубка рэгіёнаў УЕФА

21 Чэрвень 2022

Па выніках вучэбна-трэніровачнага збору, які адбыўся ў Мар’інай Горцы, трэнерскі штаб чэрвеньскага «Коласа» на чале з галоўным трэнерам Юрыем Пунтусам вызначыўся з канчатковым складам каманды на матчы Кубка рэгіёнаў УЕФА ў Азербайджане.

Каму - рэкамендацыя, каму - пратакол: у Валевацкім сельсавеце правялі сумесны прафілактычны рэйд

21 Чэрвень 2022

На тэрыторыі Валевацкага сельсавета праведзена комплексная прафілактычная акцыя. Яе мэта - выявіць парушэнні, якія спрыяюць узнікненню надзвычайных сітуацый і гібелі людзей.

У Чэрвені прайшоў «Дзень падпісчыка»

20 Чэрвень 2022

Сёння, 18 чэрвеня, Дзень падпісчыка разам з работнікамі Чэрвеньскага ўчастка паштовай сувязі правялі карэспандэнты «раёнкі».

Футбол: чэрвеньскі “Колас” разграміў у гасцях “Беразіно”

17 Чэрвень 2022

У гісторыі гульняў з нашымі геаграфічнымі суседзямі здаралася ўсякае. Былі сезоны, калі “Беразіно”, саступаючы іншым камандам, сур’ёзна настройвалася менавіта на “Колас” і давала яму сапраўдны бой. Але сёлета ў бярэзінцаў – адчувальныя праблемы з саставам. Таму бою ў матчы чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд другой лігі не атрымалася. Гульня ішла ў адны вароты, і, падобна, галоўнай задачай для гаспадароў поля было прапусціць як мага менш.

У Маскву за «золатам»: чэрвенская спартсменка заняла першае месца на Тыдні лёгкай атлетыкі

17 Чэрвень 2022

Як мы ўжо распавядалі, з 7 па 13 чэрвеня ў Маскве адбылася серыя лёгкаатлетычных стартаў пад назвай «Тыдзень лёгкай атлетыкі». Сярод сарака юных спартсменаў, якія прадстаўлялі Беларусь — навучэнка Чэрвеньскай СДЮШАР Ангеліна Кур'янчык.

У Чэрвеньскім лясгасе адбыўся Адзіны дзень інфармавання

16 Чэрвень 2022

Удзел у мерапрыемстве браў намеснік старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Дабрыцкі.

Дзякуй за цярпенне і спагадлівасць: пажылая жыхарка Калодзежаў дзякуе ўрачам Хутарской бальнiцы

16 Чэрвень 2022

Лідзіі Яфімаўне Ражковай хутка споўніцца дзевяноста пяць гадоў. Здароўе стала падводзіць, прыходзіцца ледзь не кожны дзень тэлефанаваць у «хуткую дапамогу».

Узгоднены графік рэгістрацыі Пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц да працы ў асенне-зімовы перыяд 2022/2023 г.г.

16 Чэрвень 2022

Першым намеснікам старшыні Чэрвенскага РВК, які курыруе пытанні будаўнічай галіны і ЖКГ Гадуном А.М. 16.06.2022 года ўзгоднены графік рэгістрацыі Пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў і цеплакрыніц да работы ў асенне-зімовы перыяд 2022/2023 г.г.

Інвестыцыйныя прапановы

    Турыстычныя аб'екты раёна

    скінуць